Напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні Полацкай мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
04 чэрвеня 2018 4 июня, в канун праздника преподобной Евфросинии, игумении Полоцкой, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского монастыря города Полоцка.4 чэрвеня 2018 года, напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Аляксандр Гарадніцкі, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з прастольным святам абіцелі і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах прападобнай Еўфрасінні Полацкай, крэпасці духоўных і цялесных сіл і ўдзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне.