Напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 студзеня 2019 6 января, в канун праздника Рождества Христова, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.6 студзеня 2019 года, напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Па заканчэнні ліціі архімандрыт Сергій (Брыч) агучыў Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на беларускай мове.
На поліелеі, пасля чытання Евангелля, мітрапаліт Павел зачытаў Каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Усяночнае трыванне трансліравалася ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 1.