Напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
11 красавіка 2020 11 апреля, в канун Недели 6-й Великого поста, ваий (цветоносной, Вербного воскресения), праздника Входа Господня в Иерусалим, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.11 красавіка 2020 года, напярэдадні Нядзелі 6-й Вялікага посту, ваій (Цветаноснай, Вербнай нядзелі), свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.