Навігатар: /

Напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 верасня 2017
26 сентября, в канун праздника Воздвижения Честного и Животворящего Креста Господня, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение с чином Воздвижения Креста в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

26 верасня 2017 года, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам уздзвіжання святога Крыжа ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, протадыякан Уладзімір Назараў. 

Church.by