Навігатар: /

Напярэдадні Вялікай Пятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Евангелляў Пакут у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 красавіка 2019
25 апреля, в канун Великого Пятка, дня воспоминания Святых спасительных Страстей Господа нашего Иисуса Христа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил утреню с чтением двенадцати Страстных Евангелий в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

25 красавіка 2019 года, напярэдадні Вялікай Пятніцы, дня ўспаміну Святых спасіцельных пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем дванаццаці Евангелляў Пакут Хрыстовых у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.

Church.by