Навігатар: /

У Лагойску асвячоны храм Іверскай іконы Божай Маці

25 лютага 2017
25 февраля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, и епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин совершили чин великого освящения храма в честь Иверской иконы Божией Матери города Логойска, подворья Полоцкого Спасо-Евфросиниевского женского монастыря, и Божественную литургию в новоосвященном храме.

top.jpg

25 лютага 2017 года, у дзень памяці Іверскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі чын вялікага асвячэння храма ў гонар Іверскай іконы Божай Маці горада Лагойска, падвор'я Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, і Бажэственную літургію ў новаасвечаным храме.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны Лагойскай акругі, настаяцель Нікольскага прыхода горада Лагойска протаіерэй Аляксандр Зімніцкі, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук); сёстры Полацкай абіцелі, будаўнікі, дабрачынцы і іншыя запрошаныя госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр Полацкага манастыра пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Макараў.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя ім святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў і духавенства храма са святам, звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення і перадаў у дар храму абраз Іверскай іконы Божай Маці, асвячоны на Святой Гары Афон.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Іверскай іконы Божай Маці. 

Church.by