Навігатар: /

У Мінску малітоўна адзначылі дзень нараджэння мітрапаліта Філарэта

21 сакавіка 2019
21 марта 2019 года исполнилось 84 года со дня рождения митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси.

top.jpg

21 сакавіка 2019 года споўнілася 84 гады з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У гэты дзень па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых падзячны малебен, за якім былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб здароўі мітрапаліта Філарэта.

За набажэнствам маліліся: мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускага Экзархату і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, праваслаўныя мінчане.

У храме прысутнічалі ганаровыя госці: кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Віктаравіч Бабіч і супрацоўнікі Расійскай дыпламатычнай місіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні малебна мітрапаліт Павел павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння ад імя епіскапату, духавенства, манаскіх асоб, міран і ўсёй паўнаты Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Павел пажадаў Ганароваму Патрыяршаму Экзарху моцы цялеснай, бадзёрасці душэўнай і доўгіх гадоў жыцця на радасць праваслаўнаму народу Беларусі.

Патрыяршы Экзарх паднёс у дар мітрапаліту Філарэту прасфору і букет кветак.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Іванаўна Качанава павіншавала мітрапаліта Філарэта, агучыла прывітальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўручыла ўладыку букет кветак.

Затым уладыка Філарэт прыняў віншаванні ад іншых высокіх гасцей і ўсіх, хто наведаў у гэты дзень дамавы храм Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Мітрапаліт Філарэт перадаў вернікам архіпастырскае благаславенне і ўручыў кожнаму салодкі падарунак.

Church.by