Навігатар: /

У Мінску малітоўна адзначылі дзень тэзаімяніцтва мітрапаліта Філарэта

14 снежня 2017
14 декабря, в день памяти святого праведного Филарета Милостивого, в домовом храме Минского епархиального управления в честь Собора Белорусских святых совершалась Божественная литургия, приуроченная ко дню Ангела митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси.

top.jpg

14 снежня 2017 года, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага, у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых здзяйснялася Бажэственная літургія, прымеркаваная да дня Ангела мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Богаслужэнне здзейснілі: мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскапы: Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і клірыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За богаслужэннем маліліся святары Беларускага Экзархату, ігуменні і насельніцы жаночых манастыроў, супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, праваслаўныя мінчане і госці сталіцы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў ключнік дамавога храма Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых іерэй Макарый Кавалёў.

Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў віншаванне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла да дня тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У дар мітрапаліту Філарэту была паднесена прасфора — сімвал малітоўнага звароту да Бога аб уладыку і букет кветак.

Ганаровы Патрыяршы Экзарх сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу, Высокапраасвяшчэнным і Праасвяшчэнным архіпастырам, духавенству і ўсім гасцям за малітоўную еднасць, віншаванні і добрыя пажаданні.

Імянінніку, усім прысутным і багамольцам было абвешчана мнагалецце.

Мітрапаліт Філарэт падаў архіпастырскае благаславенне вернікам. Кожнаму на малітоўную памяць быў уручаны абразок праведнага Філарэта Міласцівага.

Church.by