У Мінску адкрыліся XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
30 мая 2018 29 мая в конференц-зале Минской городской ратуши состоялось торжественное открытие XXIV Международных Кирилло-Мефодиевских чтений, посвященных теме «Христианство как интегрирующий фактор мировой культуры». В президиуме Чтений присутствовал митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.29 мая 2018 года ў канферэнц-зале Мінскай гарадской ратушы адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных тэме «Хрысціянства як інтэгруючы фактар сусветнай культуры».
Арганізатарамі форуму выступілі: міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні праходзяць пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў і навукоўцаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Чытанні з'яўляюцца ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых прац і пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, а таксама абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету. У гэтым годзе да ўдзелу ў Чытаннях былі запрошаны больш за 100 чалавек, у тым ліку навукоўцы з краін СНД і далёкага замежжа.
У прэзідыуме Чытанняў прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (Рымска-Каталіцкая Царква); начальнік аддзела па справах рэлігій Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Андрэй Араеў; старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); сакратар Савета Інстытута тэалогіі БДУ, старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Павел. Уладыка Экзарх выказаў сардэчную ўдзячнасць гарадскім уладам Мінска за прадастаўленую магчымасць правесці Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні ў будынку ратушы, а таксама падзякаваў усім удзельнікам і гасцям форуму — навукоўцам, дыпламатам, прадстаўнікам дзяржаўных структур, традыцыйных канфесій, вучнёўскай моладзі.
Архіпастыр нагадаў аб непераходзячай актуальнасці духоўнай спадчыны святых роўнаапостальных братоў Мяфодзія і Кірыла — вялікіх асветнікаў і місіянераў, заснавальнікаў славянскай азбукі і славянскай кніжнай культуры. Святыя Кірыл і Мяфодзій абвясцілі нашым продкам пра Хрыста — Богачалавека, Які прыйшоў на зямлю, каб усіх нас узвесці на неба. Яны адкрылі нашым продкам шлях да Бога. Для ўсіх славян, якія шчыра паверылі ў Хрыста Спасіцеля, ідэалам жыцця стала святасць, а маральнымі арыенцірамі — запаведзі Божыя і Евангелле. Патрыяршы Экзарх пажадаў, каб малітвамі роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла наша пакаленне набыло духоўную мудрасць і стойкасць, каб мы здабылі уменне выяўляць спакусы, выпрабаванні, выклікі сучаснага свету і змаглі годна супрацьстаяць ім і пераадольваць іх.
Далей удзельнікаў і гасцей форуму віталі: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Ковачавіч; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).
Прывітальны адрас Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі зачытаў начальнік аддзела па справах рэлігій Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Андрэй Араеў, прывітанне старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова — агучыў дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Лазарэвіч, прывітанне рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля — прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Сафонаў, прывітанне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі — начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі:
- протаіерэй Аляксандр Раманчук, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя — «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798 — 1868): жыццёвы шлях у кантэксце эпохі і сучаснасці»;
- Наталля Ваганава, дацэнт кафедры філасофіі Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук — «Крызіс культуры як багаслоўская праблема ў гісторыі рускай рэлігійнай думкі».
У рамках адкрыцця XXIV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбылося адкрыццё Першай харавой асамблеі «Спяваюць дзеці — спявае горад!», арганізаванай ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У фестывалі прынялі ўдзел узорныя хоры 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска, а таксама хор Мінскай духоўнай акадэміі.
XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні завершаць працу 30 мая. Прадугледжаны другое пленарнае пасяджэнне, шэраг тэматычных секцый (у тым ліку студэнцкія), круглыя сталы «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі. Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі» і «Сучасная рэлігійнасць: паралельнасць інтэгруючых і дэзінтэгруючых працэсаў у грамадстве». Госць форуму, галоўная рэдактар медыяпраекта s-t-o-l.com (Масква) Андрэй Васянёў, правядзе прэзентацыю кнігі «1917: маё жыццё пасля».