Навігатар: /

У Мінску падвялі вынікі II Рэспубліканскага конкурсу «Святасць нараджэння»

18 кастрычніка 2024
Проект направлен на повышение рождаемости, снижение числа абортов и совершенствование медико - социальной помощи беременным. Организаторами конкурса выступают Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусская Православная церковь, Благотворительный фонд поддержки семьи, материнства и детства «Покров».

top.jpg

18 кастрычніка 2024 года ў рамках «Тыдня бацькоўскай любові» ў актавай зале Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі горада Мінска былі ўзнагароджаны медыцынскія работнікі — пераможцы II Рэспубліканскага конкурсу «Святасць нараджэння».

Праект накіраваны на павышэнне нараджальнасці, зніжэнне колькасці абортаў і ўдасканаленне медыка-сацыяльнай дапамогі цяжарным.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Пераможцаў вызначылі па розных намінацыях. Сярод псіхолагаў Гран-пры атрымала Юлія Лепясевіч з Пінскага міжраённага радзільнага дома, а першае месца ў гэтай жа намінацыі — у Святланы Сіваковай з Магілёўскай паліклінікі № 6. Лепшы ўрач-псіхатэрапеўт — Алеся Крук з гарадской паліклінікі № 7 Гродна, лепшы ўрач — акушэр-гінеколаг — Наталля Сушынская з Пінскага міжраённага радзільнага дома. За лепшую асветніцкую дзейнасць па захаванні цяжарнасці першае месца атрымала Алена Галаўко, урач — акушэр-гінеколаг, загадчык жаночай кансультацыі 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна Мінска.

На цырымоніі ўзнагароджання Патрыяршы Экзарх адзначыў, што ў Беларусі надаецца асаблівая ўвага ахове мацярынства і дзяцінства. «І конкурс — гэта яшчэ адзін паказчык прыярытэтаў нашага грамадства і зацікаўленасці дзяржавы ў тым, каб сем'і мацнелі і былі шматдзетнымі», — сказаў архіпастыр. Паводле яго слоў, спрадвеку нараджэнне новага жыцця было асаблівай падзеяй для сям'і і цэлага роду. «І гэта застаецца такім і цяпер. Але, на жаль, часам акцэнты ссоўваюцца, і з'яўленне дзіцяці асацыюецца з цяжкасцямі, клопатамі і праблемамі. Вядома, і гэта прысутнічае. Але радасць пераважае», — сказаў мітрапаліт Веніямін. Яго Высокапраасвяшчэнства таксама падкрэсліў, што важна, каб тыя, хто працуе з будучымі мамамі, дзяліліся лепшымі напрацоўкамі з калегамі.

«За 9 месяцаў гэтага года ўдалося захаваць тры тысячы немаўлят у сем'ях, дзе іх не планавалі нараджаць. І гэта дасягненне», — падкрэсліў Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.

«Перадабортным псіхалагічным кансультаваннем і захаваннем цяжарнасці ў жанчын, якія звярнуліся для спынення па жаданні, займаюцца мультыдысцыплінарныя каманды спецыялістаў, — растлумачыў Міністр аховы здароўя. — Конкурс праводзіцца ў другі раз, і мы будзем старацца, каб ён стаў традыцыйным, а тэндэнцыя прафілактыкі абортаў працягвалася. У сістэмы аховы здароўя для гэтага ёсць усё: падтрымка дзяржавы і Беларускай Праваслаўнай Царквы, кадравы патэнцыял».

Па завяршэнні цырымоніі ўзнагароджання адбыўся рэспубліканскі круглы стол «Здаровая сям'я — моцная дзяржава», дзе выступілі кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, урачы — акушэры-гінеколагі, псіхолагі, спецыялісты ў сферы аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай падтрымкі і абароны сям'і і дзяцінства, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і Царквы. Іх даклады прысвячаліся пытанням захавання здароўя насельніцтва і сацыяльнай падтрымкі сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, павышэння нараджальнасці і прафілактыцы абортаў, развіцця новых форм супрацоўніцтва з Царквой. Мэта круглага стала арганізацыя эфектыўнай дапамогі цяжарнай жанчыне і сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце і YouTube і TikTok