У Мінску пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да асвячэння першага ў Беларусі храма ў гонар святога ўрача-страстацерпца Яўгенія Боткіна
04 ліпеня 2019 8 июля в Доме прессы состоится пресс-конференция с участием представителей Минздрава, БПЦ и белорусских историков. 12 июля в конференц-зале Минской духовной академии пройдет открытая научно-практическая лекция «Этические вызовы XXI века». Лекцию проведет руководитель Московского НИИ пульмонологии, доктор медицинских наук Александр Чучалин. Освящение храма в честь страстотерпца Евгения Боткина состоится 13 июля. Чин освящения и Божественную литургию в храме возглавит митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя асвячэнню першага ў Беларусі храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна, урача.
8 ліпеня ў 15:00 у Доме прэсы (вул. Багдана Хмяльніцкага, 10А) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, Беларускай Праваслаўнай Царквы і беларускіх гісторыкаў.
12 ліпеня ў 14:00 у канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Рыгоравіч Чучалін.
Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна (вул. Чыгуначная, блізу д. 23) адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча Патрыяршага Экзарха ў 9:45.
На богаслужэнні будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Пасольства Расійскай Федэрацыі, а таксама беларускія ўрачы і студэнты-медыкі.
* * *
Яўген Сяргеевіч Боткін (1865 — 1918) — лейб-медык сям'і апошняга расійскага імператара Мікалая II. У 1917 годзе, пасля падзення манархіі, добраахвотна пайшоў у ссылку разам са святой царскай сям'ёй. Расстраляны ў ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года. Рашэннем Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы ад 3 лютага 2016 года прылічаны да ліку святых.