У Мінску адбылася прэзентацыя Тураўскага крыжа
26 верасня 2020 Туровский крест был воссоздан по образцу воздвизальных (напрестольных) крестов византийских и древнерусских храмов. К ним же относится еще одна известная белорусская святыня — крест преподобной Евфросинии Полоцкой. Участие в презентации приняли Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Вениамин и экс-премьер-министр Республики Беларусь Сергей Румас.На працягу трох гадоў сумеснымі намаганнямі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» вялася работа па аднаўленню Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў.
Вынікам гэтай працы стаў выраб двух асобнікаў крыжа (адзін прызначаны для богаслужбовага выкарыстання ў Беларускай Праваслаўнай Царкве, іншы-для экспанавання ў Нацыянальнай акадэміі навук).
Тураўскі крыж быў адноўлены па ўзору ўздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Прэзентацыя Тураўскага крыжа для прэсы і духавенства адбылася 26 верасня ў дамавым храме свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі.
На ўрачыстым сходзе прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Сяргей Румас, старшыня праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у 2012-2018 гадах, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 2018 па 3 чэрвеня 2020 года; Андрэй Жышкевіч, старшыня праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь; Ігар Луцкі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; Марыя Нецвятаева, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, куратар праекта аднаўлення Тураўскага крыжа; прадстаўнікі гарадскіх уладаў, удзельнікі праекта аднаўлення Тураўскага крыжа, клірыкі сталічных Свята-Духава кафедральнага сабора і акадэмічнага храма свяціцеля Кірыла Тураўскага, журналісты, веруючыя мінчане.
Перад пачаткам прэзентацыі архіерэйскі хор Свята-Духава сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага выканаў сьпеў «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладыка, і святое ўваскрасенне Тваё славім» , а таксама песню «Малітва» на словы Янкі Купалы і музыку Алега Молчана.
Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім нагадаў пра набліжэнне свята Уздзвіжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга і падкрэсліў, што праваслаўныя хрысціяне здзяйсняюць богаслужэбнае шанаванне Крыжа Хрыстовага як сімвалу бязмежнай любові Творцы да роду чалавечага, да кожнага з нас.
— Бо так узлюбíў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто ве́руе ў Яго, не загíнуў, але меў жыццё вечнае (Ін. 3:16) — працытаваў уладыка Евангелле.
Па словах Патрыяршага Экзарха, пазіраючы на крыж, мы ўспамінаем пакуты Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста за людзей і ўсынаўленне Прачыстай Дзевай Багародзіцай усяго чалавецтва. Няма больш яркага і дасканалага ўзору любові, цярпення і прабачэння, чым вобраз крыжовай ахвяры Збавіцеля.
Архіпастыр таксама адзначыў, што словы малітваў, што ўзносяцца сёння Царквой, блізкія пачуццям беларусаў, згуртаваных вакол Крыжа ў надзеі, што Бог схіліць сваю ласку да нашай шматпакутнай зямлі. Уладыка Экзарх выказаў спадзяванне на тое, што Гасподзь сілай Пачэснага і Жыватворнага Крыжа ахавае Беларусь ад зла і пакажа людзям шлях да міру і згоды.
Яго Высокапраасвяшчэнства асабліва падкрэсліў, што аднаўленне Тураўскага крыжа адбылося коштам шматлікай працы і перажыванняў, і сардэчна падзякаваў удзельнікам праекта.
Сяргей Румас, які ўзначальваў Банк развіцця на момант пачатку аднаўлення Тураўскага крыжа, адзначыў важнасць сумесных намаганняў па захаванні і адраджэнні духоўна-культурнай спадчыны Беларусі і выказаў надзею, што гэтая праца будзе паспяхова працягнутая.
Куратар праекта Марыя Нецвятаева распавяла пра канцэпцыю Тураўскага крыжа, адзначыўшы асаблівае значэнне ідэі міратворчасці. Паводле яе слоў, Тураўскае княства ніколі не было ініцыятарам войнаў: Тураў толькі абараняўся, але ніколі не нападаў. Памяць аб гэтым і заклік да міру аднаўляльнікі крыжа імкнуліся ўвекавечыць у сваім твары.
Патрыяршы Экзарх здзейсніў кароткі малебен ля Тураўскага крыжа, ускладзенага на аналой у цэнтры храма, пасля чаго вернікі пакланіліся святыні. Архіерэйскі хор выканаў «Кірые, элейсан» на музыку Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі ІІ.
Затым пад спевы трапара Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму Тураўскі крыж быў перанесены ў Свята-Духаў кафедральны сабор.