У Мінску адбыліся ўрачыстасці ў гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла
24 мая 2021 24 мая 2021 года в историческом центре Минска состоялись традиционные торжества в честь дня памяти равноапостольных Мефодия и Кирилла и Дня славянской письменности и культуры.24 мая 2021 года ў гістарычным цэнтры Мінска адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар дня памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і Дня славянскага пісьменства і культуры.
Для Свята-Духава кафедральнага сабора беларускай сталіцы гэты дзень — асаблівае свята: менавіта ў гонар святых Кірыла і Мяфодзія асвячаны прастол хрысцільнага храма сабора, які знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар святых Кірыла і Мяфодзія.
Пасля завяршэння Бажэственнай літургіі ў Свята-Духавым саборы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы ўзнагародзіў правам нашэння паліцы іерэя Анатоля Ібрагімава і правам нашэння камілаўкі іерэя Вадзіма Шпакава.
Затым Патрыяршы Экзарх узначаліў хрэсны ход, удзел у якім прынялі гарадское духавенства, прадстаўнікі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», студэнты Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ, актывісты праваслаўных моладзевых брацтваў, парафіяне сталічнай Кірыла-Мяфодзіеўскай парафіі, мінчане, якія прыйшлі ўшанаваць памяць святых братоў — асветнікаў славян.
Хрэсны ход прайшоў да мемарыяльнай дошкі з выявамі святых Мяфодзія і Кірыла, размешчанай на паўночнай сцяне Свята-Духава кафедральнага сабора. Архіпастыр узначаліў слаўленне роўнаапостальным Салунскім братам і ўсклаў да мемарыяльнай дошкі букет руж.
Далей хрэсны ход накіраваўся да Мінскага замчышча. На паўдарогі да шэсця далучыліся клірыкі і прыхаджане Петра-Паўлаўскага сабора.
Ля падмурка замкавай царквы — першага мінскага праваслаўнага храма, збудаванага ў XI стагоддзі, — Патрыяршы Экзарх у саслужэнні духавенства здзейсніў малебен, пасля чаго звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім падкрэсліў гістарычную значнасць і вечную актуальнасць подзвігу святых Мяфодзія і Кірыла.
Далей слова для прывітання было прадастаўлена высокім гасцям: Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму паслу Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Георгі Васілеву, першаму сакратару пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргею Араеву, які зачытаў прывітанне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгена Лук'янава, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандру Румаку.
Затым удзельнікі хрэснага ходу праспявалі мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, які 24 мая адзначае дзень сваіх тэзаімянінаў.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы падзякаваў прысутным за падзеленую радасць свята і пажадаў усім моцы духоўных і цялесных сіл па малітвах святых Кірыла і Мяфодзія, пасля чаго ўдзельнікі хрэснага ходу вярнуліся ў Свята-Духаў сабор. Звяртаючыся да святароў і прыхаджан сабора, архіпастыр асабліва падкрэсліў тое, як важна нам усім працягваць справу святых Мяфодзія і Кірыла, клапоцячыся пра духоўнае адзінства, каб спадчына Салунскіх братоў і ў далейшым служыла на карысць нашай Царквы, Айчыны і ўсіх славянскіх народаў.