У Мінску прайшлі Трэція Беларускія Калядныя чытанні
25 лістапада 2017 23-24 ноября в городе Минске состоялись Третьи Белорусские Рождественские чтения, посвященные теме «Нравственные ценности и будущее человечества». Участие в пленарном заседании Чтений принял митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.23-24 лістапада 2017 года ў горадзе Мінску адбыліся Трэція Беларускія Калядныя чытанні, прысвечаныя тэме «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».
Арганізатарам форуму выступіла Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пленарнае пасяджэнне Чытанняў адбылося 24 лістапада ў актавай зале галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Перад пачаткам пасяджэння адбылося ўрачыстае падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
У пачатку пасяджэння прысутных вітаў рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Васільевіч Харытончык. Ён падкрэсліў важнасць ролі традыцыйных маральных каштоўнасцей у працэсе выхавання асобы, а таксама адзначыў актыўнасць супрацоўніцтва БНТУ з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Чытанняў звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыка Экзарх нагадаў, што духоўна-маральныя каштоўнасці не з'яўляюцца чалавечым вынаходніцтвам: гэта адкрытыя Богам ісціны, дадзеныя чалавецтву Тварцом. На думку архіпастыра, выхаванне падрастаючых пакаленняў павінна садзейнічаць таму, каб вечныя каштоўнасці ўвайшлі ў плоць і кроў людзей, сталі асновай чалавечых думак, слоў і ўчынкаў.
Мітрапаліт Павел асабліва адзначыў, што ў 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што зараз вельмі важна атрымаць урокі з трагічных падзей гісторыі, каб не дапусціць у будучыні грамадскіх крызісаў, грамадзянскіх канфліктаў і ўзрушэнняў.
Уладыка паведаміў, што ў бягучым годзе ў Мінскай мітраполіі па шматлікіх просьбах веруючых людзей пачата праца па падрыхтоўцы працэсу здабыцця святых мошчаў блажэннай Валянціны Мінскай. Ён адзначыў, што жыццё і подзвіг блажэннай Валянціны — гэта ўнікальны подзвіг нашай суайчынніцы, якая жыла ў ХХ стагоддзі. Жыццё святой Валянціны ўяўляе сабой светлы прыклад любві да Бога і бліжніх, міласэрнасці, цярпення, стойкасці веры і духу.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пажадаў удзельнікам Калядных чытанняў плённай працы і заклікаў на ўсіх тых, хто сабраўся Божае благаславенне.
З прывітальнымі словамі выступілі: першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Дрыга, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксеевіч Румак, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Васільевіч Сарачан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат.
Былі зачытаны прывітальныя адрасы Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сурыкава Аляксандра Аляксандравіча.
З дакладам па тэме «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» выступіў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Затым мітрапаліт Павел уручыў узнагароды пераможцам Рэспубліканскага конкурсу ў галіне педагогікі, выхавання і працы з дзецьмі і моладдзю да 20 гадоў «За маральны подзвіг настаўніка».
Конкурс быў арганізаваны ў Беларусі ўпершыню і адбыўся па ініцыятыве Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — умацаванне ўзаемадзеяння свецкай і царкоўнай сістэм адукацыі па духоўна-маральнаму выхаванню і асвеце грамадзян Рэспублікі Беларусь, стымуляванне творчасці педагогаў і выхавальнікаў адукацыйных устаноў і ўзнагароджванне іх за шматгадовую высокую якасць духоўна-маральнага выхавання і асвету дзяцей і моладзі.
Граматы Патрыяршага Экзарха былі ўручаны Наталлі Аляксееўне Белікавай — настаўніку ДУА «Сярэдняя школа № 24 горада Барысава», Святлане Іванаўне Бычкоўскай — настаўніку ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Бакштаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа», Але Віктараўне Гаўрыленка — намесніку дырэктара ДУА «Кадзінская сярэдняя школа», Тамары Уладзіміраўне Кукушкінай — настаўніку ДУА «Сярэдняя школа № 159 горада Мінска», Яўгеніі Міхайлаўне Марозавай — кіраўніку моладзевага руху «Сапраўднае жыццё» ў горадзе Брэсце, Людміле Трафімаўне Навумчык — кіраўніку праваслаўнага моладзевага тэатра нядзельнай школы прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы горада Бабруйска, Таццяне Алегаўне Нікалаевай — настаўніку пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 10 горада Віцебска», Таццяне Аляксандраўне Хорык — старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў педагогам за самаадданую падзвіжніцкую працу на карысць Бацькаўшчыны, на карысць людзям і на славу Божую.
Затым прайшлў канцэрт творчых калектываў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.