Навігатар: /

У Мінску адбыўся круглы стол на тэму «Чысціня слова — чысціня душы» з удзелам прадстаўнікоў БПЦ, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, членаў Савета Рэспублікі

18 лістапада 2021
По итогам обсуждения Министерству образования рекомендовано проработать возможность внедрения курса «Культура речи и речевой этикет» во всех учреждениях образования, ввести темы по профилактике ненормативной лексики в подростковой среде в программу факультатива «Основы духовно-нравственной культуры и патриотизма» для учащихся седьмых-восьмых классов.

top.jpg

17 лістапада 2021 года ў Савеце Рэспублікі адбыўся круглы стол на тэму «Чысціня слова — чысціня душы».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Анатоль Ісачанка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Віктар Лісковіч, Міністр адукацыі Ігар Карпенка, Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, міністр інфармацыі Барыс Пярцоў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, першы намеснік міністра аховы здароўя, старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Алена Богдан, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іерэй Ігар Васько, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іерэй Андрэй Ламакін, клірык прыхода храма Ражджства Хрыстова вёскі Вялікае Сціклева Мінскага раёна протаіерэй Сергій Маўсесян, прадстаўнікі ВНУ і грамадскіх аб'яднанняў.

Звяртаючыся да прысутных, Патрыяршы Экзарх адзначыў, што слова ад Бога, і яго місія — ствараць. Але сіла яго можа быць звернута і ў нядобры бок. Зняважлівае слова разбурае ўнутраны свет чалавека, пашкоджваючы розум, псіхічнае здароўе, як саміх брыдкасловаў, так і людзей, якія знаходзяцца побач. Пісанне перасцерагае нас, што нават за пустое, бессэнсоўнае, лішняе слова мы будзем несці адказнасць, тым больш жа за лаянкавае слова, звернутае ў бок свайго блізкага.

«Мова — гэта душа народа, аснова яго культуры і Божага Духу ў ім. Ужывальныя брыдкія словы руйнуюць галоўнае багацце народа — нашу родную мову, культуру і чысціню маральных паводзін. Ненарматыўная лексіка — гэта сведчанне заняпаду маўленчай культуры, хвароба інтэлекту, бяда скажонай свядомасці», — канстатаваў архіпастыр.

Ён звярнуў увагу на тое, што тыя, хто мяркуе, што нашы продкі лёгка ставіліся да брыдкаслоўя, глыбока памыляюцца. Як раз у ранейшыя часы людзі куды больш ясна аддавалі сабе справаздачу ў тым, што брыдкаслоўе — цяжкі грэх перад Богам і перад іншымі людзьмі.

«На вялікі жаль, непрыстойныя словы сёння сустракаюцца не толькі ў асобных субкультурах — адзначыў мітрапаліт Веніямін. — Яны гучаць у грамадскіх месцах, навучальных установах, публічнай інфармацыйнай прасторы, кіно, літаратуры, песні. Межы культурных і маральных забарон паступова сціраюцца, і гэта тычыцца ўсіх сфер дзейнасці чалавека».

«Сёння ўжо нельга проста канстатаваць гэта. Наспела неабходнасць у прыняцці сур'ёзных мер, накіраваных на захаванне чысціні мовы», — адзначыў Патрыяршы Экзарх, і звярнуў увагу прысутных на недапушчальнасць мата ў медыйнай прасторы. Таксама архіпастыр падкрэсліў важнасць работы з сям'ёй, паколькі прыклад бацькоў вельмі важны для дзяцей.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што тое, якія людзі маюць стасункі паміж сабой, наколькі ўмеюць па-добраму ставіцца адно да аднаго, выказваючы гэта праз словы, — вельмі важна. Гэта характарызуе культуру паводзін, узровень развіцця нашага грамадства. Праца ў гэтым кірунку павінна весціся комплексна, таму ў сходзе ўдзельнічаюць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі ВНУ і грамадскіх арганізацый. «Мы разам павінны даваць ацэнку негатыўным праявам. Хацелася б выпрацаваць пэўныя падыходы, каб мы маглі ўлічваць іх у сваёй працы на карысць народа, краіны і грамадства».

Па выніках абмеркавання Міністэрству адукацыі рэкамендавана прапрацаваць магчымасць укаранення курса «Культура маўлення і маўленчы этыкет» ва ўсіх установах адукацыі, увесці тэмы па прафілактыцы ненарматыўнай лексікі ў падлеткавым асяроддзі ў праграму факультатыва «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для навучэнцаў сёмых-восьмых класаў. Акрамя таго, прапанавана стварыць банк метадычных матэрыялаў па эстэтычным выхаванні навучэнцаў у медыятэцы Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, а таксама ўключыць тэматычныя мерапрыемствы ў рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» тэмы па эстэтыцы зносін у маладзёжным асяроддзі.

 www.belta.by/Сhurch.by