Навігатар: /

У Мінску адбыўся круглы стол па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі БПЦ, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, члены Савета Рэспублікі

21 снежня 2021
20 декабря 2021 года в Совете Республики Национального собрания Республики Беларусь состоялся круглый стол на тему «Формирование и реализация государственной политики по противодействию незаконному обороту наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов в контексте обеспечения и защиты интересов общества и государства», организованный Постоянной комиссией Совета Республики по законодательству и государственному строительству.

top.jpg

20 снежня 2021 года ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў у кантэксце забеспячэння і абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы», арганізаваны Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянні алкагалізму і наркаманіі протаіерэй Дыянісій Пясецкі, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, прадстаўнікі кіраўніцтва Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Следчага камітэта, міністэрстваў унутраных спраў, аховы здароўя, інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Звяртаючыся да прысутных, Патрыяршы Экзарх адзначыў, што Беларуская Праваслаўная Царква сур'ёзна занепакоена праблемай распаўсюджвання наркатычнай залежнасці, у прыватнасці – уцягваннем у здзяйсненне нарказлачынстваў падлеткаў і моладзі.

«У сітуацыі, якая склалася, Царква не застаецца ў баку ад праблемы і бачыць яе рашэнне ва ўмацаванні духоўна-маральнага імунітэту моладзі, у фарміраванні сістэмы маральных каштоўнасцяў, якая не дазволіць пераступіць парог законнасці і здзейсніць учынкі, якія прыводзяць да шкоды для жыцця і здароўя», – канстатаваў архіпастыр.

Ён адзначыў, што з гэтай мэтай Беларуская Праваслаўная Царква вядзе актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь у сферы прафілактычнай работы з падлеткамі і моладдзю.

«Аднак, нават правядзенне сістэмнай прафілактычнай работы ў навучальных установах і забаўляльных цэнтрах не з'яўляецца дастатковай умовай для фарміравання правільнай сістэмы жыццёвых арыенціраў у падрастаючага пакалення — падкрэсліў мітрапаліт Веніямін. — Вельмі важным з'яўляецца бацькоўская праца: праца па стварэнню светапогляду свайго дзіцяці, праца ўсёй сям'і па выхаванню і духоўна-маральнаму ўдасканаленню асобы».

Патрыяршы Экзарх канстатаваў, што здароўе з'яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў моладзі. Таму трэба заахвочваць здаровы лад жыцця, уладкоўваць спартыўныя пляцоўкі агульнага карыстання і папулярызаваць спартыўны вольны час моладзі. У такіх умовах маладым людзям будзе лягчэй захапіцца здаровым ладам жыцця, а не наркотыкамі, якія адымаюць здароўе, сілы, жыццё, нічога не даючы наўзамен.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла неабходнасць дэталёва і ўсёабдымна прааналізаваць сітуацыю з наркотыкамі ў нашай краіне, вызначыць найбольш аптымальныя і эфектыўныя шляхі вырашэння гэтай праблемы. Спікер акцэнтавала, што над яе выкараненнем неабходна працаваць усім разам — дзяржаўным органам, грамадскім фарміраванням, грамадзянам. У сувязі з гэтым вялікае значэнне набывае агрэсіўная прафілактычная праца: «Мы павінны з вамі данесці да людзей інфармацыю аб сітуацыі з наркотыкамі, вызначыцца, як абараніць нашу моладзь ад гэтага ў Інтэрнэце, як зрабіць, каб нашай краіны гэта зло не датычылася».

Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыцы наркаманіі, а таксама аб практыцы пракурорскага нагляду па справах аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў распавялі адпаведна намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргей Кандрацьеў і намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч асвятліў меры, якія прымаюцца па аказанні дапамогі пацыентам з наркаманіяй. Ён таксама пазначыў асноўныя задачы ў сферы барацьбы з наркотыкамі: «Мы павінны прыкладаць усе намаганні для мінімізацыі наступстваў. Неабходна гаварыць аб тым, да чаго прыводзіць ужыванне наркотыкаў. Важнае пытанне — рэабілітацыя з кампанентам сацыялізацыі».

Падводзячы вынікі мерапрыемства, Наталля Качанава звярнула ўвагу на шырокае кола паднятых праблем і прапанавала ўсім зацікаўленым накіраваць у Савет Рэспублікі прапановы для падрыхтоўкі рэкамендацый круглага стала. «Усе прапановы будуць акумуляваны намі і накіраваны адпаведным дзяржаўным органам для выкарыстання ў рабоце», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі.

sovrep.gov.by/Church.by