Навігатар: /

У Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч»

19 красавіка 2017
18 апреля в Храме-памятнике в честь Всех святых в городе Минске состоялся Первый молодежный межконфессиональный фестиваль-выставка «Пасхальный кулич», посвященный Светлому Христову Воскресению. Участие в мероприятиях фестиваля принял митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

18 красавіка 2017 года ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч», прысвечаны Светламу Хрыстоваму Уваскрэсенню.

Удзел у мерапрыемствах фестывалю прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Арганізатарамі фестывалю-выставы выступілі: Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларуская Праваслаўная Царква і Рымска-Каталіцкая Царква ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай мэтай моладзевага форуму стала кансалідацыя намаганняў па захаванні сапраўдных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя традыцый хрысціянскай міласэрнасці і дабрачыннасці, духоўна-маральнай асветы.

У пачатку фестывалю прадстаўнікі Цэркваў, валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» і дэпутацкага корпуса высадзілі на тэрыторыі Храма-помніка ў гонар Усіх святых «Велікодныя дрэвы» у памяць аб Пасцы Хрыстовай гэтага года, якую праваслаўныя і каталікі адзначылі ў адзін дзень — 16 красавіка. Удзел у сімвалічным акце пасадкі дрэў прыняў і Патрыяршы Экзарх.

Затым у Белай зале Усіхсвяцкага храма адкрылася выстава лепшых аўтарскіх велікодных кампазіцый, дэкаратыўных яек-маляванак, творчых фотаработ, малюнкаў дзяцей і моладзі з усёй Беларусі. Экспазіцыя была сфарміравана намаганнямі рэгіянальных арганізацый БРСМ. Кожны наведвальнік выставы змог пакаштаваць велікоднага куліча.

Цэнтральным мерапрыемствам выставы стаў міжканфесійны «Адкрыты дыялог» на тэму «Царква і моладзь: разуменне або моўны бар'ер». На пытанні маладзёжнай аўдыторыі адказалі ганаровыя эксперты: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы; член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў; старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк. Спікерам «Адкрытага дыялогу» выступіў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, вядучай — тэлежурналіст Алена Насачова.

У чым заключаюцца сэнс і актуальнасць святкавання Вялікадня? Як адрозніць дабро ад зла, праўдзівыя каштоўнасці ад ілжывых? Наколькі рэлігійная беларуская моладзь? Як ставіцца Царква да імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій і да феномена сацыяльных сетак? Чаму супрацоўніцтва з традыцыйнымі канфесіямі стала прыярытэтам валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца»? Гэтыя і іншыя пытанні былі абмеркаваны падчас «Адкрытага дыялогу».

Фестываль «Велікодны куліч», які завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй уручэння падзяк Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі за асаблівы ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Church.by