Навігатар: /

У Мінску прайшоў маладзёжны міжканфесійны фестываль «Час дабра»

20 красавіка 2018
Около ста волонтеров движения «Доброе Сердце» ОО «БРСМ» съехались на молодежный форум из разных регионов Беларуси, чтобы встретиться с духовными лидерами страны. Почетным гостем фестиваля стал митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

20 красавіка 2018 года ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі моладзевы міжканфесійны фестываль «Час дабра».

Каля ста валанцёраў руху «Добрае Сэрца» ГА «БРСМ» з'ехаліся на моладзевы форум з розных рэгіёнаў Беларусі, каб сустрэцца з духоўнымі лідарамі краіны. Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; біскуп Юрый Касабуцкі, вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы; Рыгор Абрамовіч, галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання суполак прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі.

Моладзь добраўпарадкавала верхнюю тэрасу стылабата Усіхсвяцкага храма і пасадзіла ябланевую алею на тэрыторыі храмавага комплексу. Разам з валанцёрамі удзел у сімвалічнай пасадцы дрэў прынялі мітрапаліт Павел, біскуп Юрый Касабуцкі і рабін Рыгор Абрамовіч. Студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў распісалі яркімі фарбамі лаўку побач з яблыневай алеяй, а сталічныя школьнікі змайстравалі шпакоўні. Былі арганізаваны і творчыя майстар-класы па саломапляценні, роспісу глазурай пернікаў, стварэнні велікодных яек-пісанак у розных тэхніках.

У Белай зале храма-помніка адбыўся «Адкрыты дыялог», у рамках якога на пытанні моладзі адказалі мітрапаліт Павел, біскуп Юрый Касабуцкі, рабін Рыгор Абрамовіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Місько. У зале таксама прысутнічалі намеснік загадчыка аддзела работы з грамадскімі аб'яднаннямі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Герасіменя, намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і іншыя афіцыйныя асобы. Вядучай дыялогу выступіла тэлежурналіст Наталля Бардзілоўская.

Завяршыўся фестываль «Час дабра» ўрачыстым абвяшчэннем мнагалецця ўсім, хто робіць добрыя справы, і агульным фота.

Church.by