Навігатар: /

У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ

30 чэрвеня 2021
26 июня 2021 года по благословению Высокопреосвященнейшего Вениамина, митрополита Минского и Заславского, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, в Минской духовной академии прошел Республиканский семинар-совещание педагогов воскресных школ Белорусского Экзархата.

top.jpg26 чэрвеня 2021 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату. У семінары прыняло ўдзел 167 чалавек. З іх 129 прысутнічалі ў зале вочна, а 38 — удзельнічалі ў семінары ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай Zoom.

Пасяджэнне адкрыў выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Мікалай Іванавіч Ліс, які прадставіў вынікі рэспубліканскага маніторынгу сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі. Былі прадстаўлены асноўныя статыстычныя паказчыкі сістэмы нядзельных школ, намечаны перспектывы развіцця сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі з улікам прапаноў, якія паступілі ў ходзе маніторынгу. Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі іерэй Сцяфан Варапай распавёў аб асноўных напрамках развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ — пошук актуальных падыходаў да працы з моладдзю і падлеткамі, наладжванне камунікацыі паміж нядзельнымі школамі.

Па выніках маніторынгу таксама была выяўлена патрэба ў распрацоўцы спецыяльнай праграмы павышэння кваліфікацыі для метадыстаў, памочнікаў благачынных і епархіяльных адказных за дзейнасць нядзельных школ. 

5.jpg

У якасці аптымальнага рашэння задачы развіцця сістэмы бесперапыннай адукацыі педагогаў нядзельных школ прапанавана правядзенне дыстанцыйных курсаў, распрацаваных Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ. У іх аснову пакладзены прынцыпы варыятыўнасці, практыкаарыентаванасці, даступнасці, магчымасць выбару праграмы ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі і запытамі педагогаў. Больш падрабязна пра курсы можна даведацца на пляцоўцы http://sunday.school.tilda.ws.

Падчас працы семінара прайшла прэзентацыя праекта «Дыдактычныя гульні ў нядзельнай школе» (http://xi-lab.ru) — пляцоўкі для пошуку новых рашэнняў у сферы рэлігійнай адукацыі. Праект быў распрацаваны пры ўдзеле моладзевага брацтва Інстытута тэалогіі БДУ. Памочнік кіраўніка аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі па нядзельных школах у Старадарожскім благачынні Слуцкай епархіі іерэй Уладзімір Сторчак прадставіў аўтарскую распрацоўку ў форме мабільнага дадатку «Епархія», створаную на базе названага праекта.

Майстар-клас «Квэсты» ў праваслаўнай адукацыі правёў дыякан Ілья Кокін, кандыдат багаслоўя і культуралогіі, аўтар вучэбна-метадычнага камплекта «Прыходская школа «пад ключ». Ён таксама прэзентаваў сваю новую распрацоўку — квэст «Зямля Запаветная», прысвечаны такім біблейскім падзеям, як пакліканне Маісея, кары егіпецкія, дараванне Закона і саракагадовае падарожжа па пустыні. Метадычная распрацоўка разлічана на ўзрост ад 7 да 15 гадоў і рэкамендавана ў рамках курса «Біблейская гісторыя Старога Запавету». Больш падрабязна азнаёміцца з гэтай і іншымі распрацоўкамі аўтара можна на сайце https://detovoditel.ru/.

Мерапрыемства ўшанаваў сваёй увагай Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Патрыяршы Экзарх павіншаваў педагогаў з завяршэннем навучальнага года і выказаў падзяку за панесеныя імі працы. Уладыка Экзарх адзначыў імкненне ўдзельнікаў семінара да павышэння свайго прафесійнага майстэрства, гатоўнасць падзяліцца вопытам, метадычнымі напрацоўкамі, а таксама адказаў на пытанні педагогаў.

Затым Патрыяршы Экзарх уручыў сертыфікаты слухачам, якія паспяхова завяршылі навучанне на дыстанцыйнай адукацыйнай платформе. Сертыфікаты атрымалі педагогі з Барысаўскай, Слуцкай, Мінскай, Гомельскай, Маладзечанскай, Полацкай, Навагрудскай, і Тураўскай епархій.

Мітрапаліт Веніямін падзякаваў арганізатарам семінара за падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства, пажадаў поспехаў усім удзельнікам у іх пачынаннях і далейшага развіцця праектаў, накіраваных на ўдасканаленне пачатковай рэлігійнай адукацыі.

 Church.by