Навігатар: /

У Мінскай духоўнай акадэміі падвялі вынікі 2017/2018 навучальнага года

27 чэрвеня 2018
27 июня под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось заседание Ученого совета Минской духовной академии.

top.jpg

27 чэрвеня 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

У пачатку пасяджэння загадчыкі кафедр далажылі аб выніках абароны магістарскіх дысертацый.

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Кацярына Уладзіміраўна Пастухова прадставіла справаздачу аб выніках 2017/2018 навучальнага года ў МінДА.

Аб выніках 2017/2018 навучальнага года на завочным аддзяленні магістратуры паведаміў загадчык завочнага аддзялення іерэй Раман Арцёмаў.

Прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Валер'евіч Слесараў далажыў аб навуковай працы ў МінДА ў 2017/2018 навучальным годзе.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце дыякан Андрэй Бабушкін зрабіў паведамленне аб выхаваўчай працы ў адыходзячым навучальным годзе.

Выпускнікі-выдатнікі магістратуры былі рэкамендаваныя да паступлення ў аспірантуру.

Першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў далажыў аб размеркаванні выпускнікоў.

Затым былі разгледжаны прашэнні і шэраг бягучых пытанняў.  

Church.by