Навігатар: /

У Мінску адбудзецца прэзентацыя, прысвечаная выпуску ў абарачэнне паштовага праекта «25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага»

28 кастрычніка 2021
В мероприятии примут участие митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси; ректор Минской духовной академии, архимандрит Афанасий (Соколов); Министр связи и информатизации Республики Беларусь Шульган Константин Константинович.

1.jpg

29 кастрычніка 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (вул. Зыбіцкая, 27) адбудзецца прэзентацыя, прысвечаная выпуску ў абарачэнне паштовага праекта «25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага» з цырымоніяй афіцыйнага гашэння.

У мерапрыемстве прымуць удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, архімандрыт Афанасій (Сакалоў); Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч.

Прымеркаваны да 25-годдзя Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага паштовы праект уключае мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель. Праект рыхтаваўся ў суработніцтве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белпошта» і Мінскай духоўнай акадэміі.

Тыраж дзяржаўнага знака паштовай аплаты (20 тысяч маркіраваных канвертаў), разляціцца на паштовых адпраўленнях па ўсім свеце і будзе выконваць асветніцкую місію, сведчачы аб развіцці духоўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

***

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага – вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана ў 1996 годзе з мэтай падрыхтоўкі духоўна-педагагічных кадраў у галіне праваслаўнага багаслоўя на ўзроўні аспірантуры і магістратуры. З часу адкрыцця акадэмія размяшчалася пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна. З 2015 года ажыццяўляе сваю дзейнасць у Мінску. Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы і бібліятэка імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Фота: belpost.by

Church.by