Вучоны савет Мінскай духоўнай семінарыі падвёў вынікі 2018/2019 навучальнага года
25 чэрвеня 2019 В Минской духовной семинарии под председательством ректора архиепископа Новогрудского и Слонимского Гурия состоялось заседание Ученого совета, на котором были подведены итоги 2018/2019 учебного года.21 чэрвеня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі 2018/2019 навучальнага года.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, выкладчык епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, іншыя члены прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі.
Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый павіншаваў прысутных з заканчэннем навучальнага года і абвясціў парадак дня пасяджэння.
З дакладам аб жыцці і дзейнасці Мінскай духоўнай семінарыі ў 2018/2019 навучальным годзе выступіў першы прарэктар, прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Андрэй Цыгель.
Даклад аб навуковай рабоце ў 2018/2019 навучальным годзе прадставіў дацэнт А. В. Слесараў.
Далей аб выніках паспяховасці і выхаваўчай работы на багаслоўска-пастырскім аддзяленні дзённай формы навучання далажылі прарэктары па вучэбнай і выхаваўчай рабоце протаіерэй Андрэй Цыгель і протаіерэй Віктар Васілевіч.
Даклад аб паспяховасці і паводзінах на багаслоўска-пастырскім аддзяленні і багаслоўска-педагагічнай спецыялізацыі завочнай формы навучання агучыў прарэктар па выхаваўчай рабоце, загадчык завочнага аддзялення протаіерэй Віктар Васілевіч.
Аб выніках заканчэння 2018/2019 навучальнага года на рэгенцкім і іканапісным аддзяленнях паведамілі загадчыкі Н. В. Цыгель і манахіня Варсанофія (Талатай).
Завяршылася пасяджэнне Вучонага савета разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.