Навігатар: /

У Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна з абноўленым складам Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі

25 студзеня 2021
В ходе встречи митрополит Вениамин отметил важность и необходимость духовно-нравственного просвещения и обозначил первоочередные направления в предстоящих трудах сотрудников отдела.

top.jpg

21 студзеня 2021 года мітрапаліт Веніямін узначаліў сустрэчу абноўленага складу Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі.

У пачатку сустрэчы ўсім супрацоўнікам аддзела былі ўрачыста ўручаны ўказы і распараджэнні.

Распараджэннем №1-02/03 ад 15 студзеня 2021 года па Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, было вызначана аб стварэнні абноўленага Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі ў наступным складзе:

  • Іерэй Аляксандр Аляксандравіч Насека, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • Іерэй Радзівон Уладзіміравіч Альховік, клірык Лізавецінскага жаночага манастыра ў г. Мінску — намеснік старшыні;
  • Іерэй Віталь Анатольевіч Малішэўскі, настаяцель прыхода храма святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі ў г. Мінску — сакратар;
  • Протаіерэй Георгій Мікалаевіч Фельдшараў, клірык Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску — 1-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Іерэй Аляксандр Іосіфавіч Пальчэўскі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў г. Мінску — 2-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Іерэй Андрэй Георгіевіч Кашпар, клірык прыхода храма Уваскрасення Хрыстова ў г. Мінску — 3-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Дыякан Мікалай Генадзьевіч Поўны, клірык прыхода храма ў гонар Усіх Святых у г. Мінску — 4-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Іерэй Павел Іванавіч Аксенюк, клірык прыхода храма Нараджэння Іаана Прадцечы ў г. Мінску — 5-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Іерэй Віталь Анатольевіч Мініч, настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» у г. Мінску — 6-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Іерэй Міхаіл Міхайлавіч Заранік, клірык прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў г. Мінску — 7-е Мінскае гарадское благачынне;
  • Протаіерэй Сергій Леанідавіч Маслаў, клірык прыхода храма Ражджаства Хрыстова в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна — 1-е Мінскае раённае благачынне;
  • Іерэй Вячаслаў Віктаравіч Шафарэнка, клірык прыхода кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўі — 2-е Мінскае раённае благачынне;
  • Іерэй Сергій Вітальевіч Ляшкевіч, настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі, архіепіскапа Крымскага і Сімферопальскага ў В. Ляскоўка Мінскага раёна, — 3-е Мінскае раённае благачынне;
  • Протаіерэй Павел Юр'евіч Сярдзюк, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінску — кансультант па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.

Падчас сустрэчы мітрапаліт Веніямін адзначыў важнасць і неабходнасць духоўна-маральнай асветы. Ён пазначыў першачарговыя напрамкі ў будучай працы супрацоўнікаў Місіянерскага (асветніцкага) аддзела. Звяртаючыся да прысутных, уладыка Экзарх акцэнтаваў увагу на ўнутранай настроенасці місіянераў-асветнікаў, з якой яны павінны працаваць у свеце ў святле святаайцоўскіх традыцый і царкоўнага вопыту, і распавёў аб будучым цесным ўзаемадзеянні з іншымі епархіяльнымі і аддзеламі ў справе асветы. Кіраўнік аддзела іерэй Аляксандр Насека паведаміў аб напрамках работы ў бягучым годзе, якія плануюцца з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краіне. Ён агучыў планы рэалізацыі асветніцкіх праектаў і правядзення сустрэч, у тым ліку ў анлайн-фармаце. Праінфармаваў аб тым, што ў бліжэйшы час будзе праведзены аналіз найбольш эфектыўных місіянерскіх праектаў Рускай Праваслаўнай Царквы з мэтай адаптацыі станоўчага вопыту і далейшага прымянення ва ўмовах Беларусі.

Падчас сустрэчы супрацоўнікамі аддзела былі зададзены пытанні, на якія яны атрымалі адказы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Church.by