Навігатар: /

У Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася нарада адказных за сацыяльную працу ў благачыннях Мінскай епархіі

12 сакавіка 2021
Собрание возглавил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg11 сакавіка ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася нарада адказных за сацыяльную працу ў благачыннях Мінскай епархіі. Сход узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Кірыл Шолкаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Фёдарава, адказныя за сацыяльную працу ў благачыннях Мінскай епархіі: прадстаўнікі 7 гарадскіх і 3 раённых акруг.

Асноўнай тэмай сходу стала арганізацыя прыёму просьбітаў у сацыяльным аддзеле Мінскай епархіі і кожным благачынні. Таксама абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, удзельнікі нарады разгледзелі магчымасці акармлення медыцынскіх і сацыяльных устаноў, замацавання за кожным з іх святара.

Па выніках нарады была дасягнута дамоўленасць выдаць для сацыяльных аддзелаў БПЦ метадычныя матэрыялы і буклеты з пералікам крытэрыяў і відаў дапамогі, якая аказваецца з боку Мінпрацы людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

Сhurch.by