Навігатар: /

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XXVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў

18 мая 2021
На протяжении более двадцати пяти лет чтения объединяют специалистов и ученых из стран ближнего и дальнего зарубежья, работающих в области богословия, истории, философии, культурологии и религиоведения. Конференция – уникальная площадка для обсуждения научных изысканий в сфере гуманитарного знания, проблем межкультурного и межконфессионального диалога, христианской духовности и ее значения для современного мира.

top.jpg

18 мая 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XXVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў на тэму «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі», прымеркаваных да 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага.

На працягу дваццаці сямі гадоў чытанні аб'ядноўваюць спецыялістаў і навукоўцаў з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Канферэнцыя — унікальная пляцоўка для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 800 гадоў з дня нараджэння вялікага палкаводца Аляксандра Яраславіча Неўскага. Таму, па словах архіпастыра, уяўляецца асабліва сімвалічным менавіта ў Год адзінства зварот беларускай грамадскасці да асобы святога дабравернага князя і яго ролі ў гісторыі.

«Важкія яго дасягненні як палкаводца, дыпламата і грамадскага дзеяча. Але не за гэта ён быў прылічаны да ліку святых, а за святасць жыцця, за ахвярнае служэнне праваслаўнай Айчыне — растлумачыў Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы. — Палюбіўшы даручаны яму Госпадам народ, ён паклаў за яго душу сваю і таму назаўжды застаўся ў народнай памяці».

Патрыяршы Экзарх адзначыў, што святы Аляксандр Неўскі ўяўляе нам, перш за ўсё, вобраз воіна Хрыстова. Ад юнацтва ён быў старанным да малітвы, стараўся захоўваць сябе ад усякага граху, таму Гасподзь быў з ім і дапамагаў яму атрымліваць перамогі над ворагамі. Перад смерцю ён прыняў пострыг у манаства, змяніўшы воінскія даспехі на адзенне пакорнага манаха, адмовізшыся ад зямной улады і славы. Святы дабраверны князь тым самым пацвердзіў, што душа яго цалкам адданая Госпаду.

«Мы пакліканы чуць голас Божы, які прапаведуе Царква Хрыстова, і суадносіць сваё жыццё, сваю свядомасць, свае думкі і ўчынкі з духам Святога Евангелля», — акцэнтаваў увагу мітрапаліт Веніямін. «Думаю, што шчырае служэнне Богу і людзям святога князя Аляксандра Неўскага павінна натхняць кожнага з нас на далейшую працу для паспяховага развіцця нашай краіны, умацавання духоўна-маральных асноў беларускага грамадства» — сказаў Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы.

«Прыемна, што ў праграме чытанняў надаецца вялікая ўвага ролі мітрапаліта Філарэта ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы і гісторыі нашай краіны», — адзначыў архіпастыр. Ён паведаміў, што ў дні працы чытанняў упершыню прагучаць выступленні, у якіх будзе дадзена навуковая ацэнка значэння прац памерлага ўладыкі, і нагадаў, што форуму папярэнічала фотавыстава аб міжнароднай і адукацыйнай дзейнасці мітрапаліта Філарэта, які стаяў ля вытокаў Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.

У сваім выступленні мітрапаліт Веніямін выказаў падзяку арганізатарам мерапрыемства: Міжнароднаму грамадскаму аб'яднанню «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла», Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Інстытуту тэалогіі БДУ за падрыхтоўку працы ўнікальнай пляцоўкі абмеркавання навуковых пошукаў. Таксама словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, неабыякавых хрысціянаў-дабрачынцаў за падтрымку Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.

«Няхай па малітвах святых вучыцеляў слявянскіх Кірыла і Мяфодзія і святога Аляксандра Неўскага Гасподзь умацуе вас у асветніцкай працы і цяперашні форум будзе служыць міру і росквіту нашай Айчыны», — завяршыў выступленне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўген Лук'янаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Георгі Васільеў, начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, начальнік аддзела па справах рэлігій Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Андрэй Араеў, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі і Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў кандыдат філасофскіх навук Віктар Языковіч.

Далей адбылося пленарнае паседжанне. У рамках пасяджэння доктар сацыялагічных навук, кіраўнік кірунку аналітыкі Нацыянальнага даследчага інстытута развіцця камунікацый, загадчык кафедры замежнай рэгіёназнаўства і міжнароднага супрацоўніцтва РАНГіДС пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (Расійская Федэрацыя, г. Масква) Валянціна Комлева прадставіла даклад «Духоўныя асновы і прынцыпы дыпламатыі святога Аляксандра Неўскага». Даклад архімандрыта Нікадзіма (Генералава), кандыдата багаслоўя, выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі (а/г Жыровічы, Рэспубліка Беларусь) быў прысвечаны ацэнцы стану і развіцця сучаснага праваслаўнага багаслоўя ў працах мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Даклад «Узнаўленне кніжных помнікаў духоўнага зместу як шлях да іх актуалізацыі і рэвіталізацыі» прадставіў кандыдат культуралогіі, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (г . Мінск, Рэспубліка Беларусь) Аляксандр Суша.

Праца канферэнцыі працягнецца 19 мая і будзе працаваць па наступных тэматычных напрамках:

  • асоба ў кантэксце эпохі: гістарычная памяць і духоўная культура;
  • хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі: да 100-я Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • багаслоўская спадчына мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева);
  • духоўна-маральныя асновы беларускай культуры: спадчына свв. Мяфодзія і Кірыла ў сучасным свеце;
  • сучасныя сацыяльна-эканамічныя праблемы ў святле хрысціянскага вучэння;
  • Біблія ў гісторыі і культуры;
  • навука і багаслоўе: ад канфрантацыі да дыялогу;
  • медыцына і духоўнасць: пытанні сучаснай біяэтыкі;
  • сучаснае багаслоўе: шляхі развіцця;
  • міжканфесійны дыялог у прасторы навукі і культуры;
  • традыцыйныя рэлігійныя каштоўнасці і сучасная культура;
  • актуальныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • актуальныя праблемы рэлігіязнаўства ў XXI стагоддзі;
  • беларускае мастацтва сёння: традыцыі і сучаснасць.

Завершыцца канферэнцыя выніковым круглым сталом.

Church.by