У навячэр'е Ражджаства Хрыстовага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 студзеня 2018 6 января, в навечерие Рождества Христова, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию святителя Иоанна Златоуста и великую вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.6 студзеня 2018 года, у навячэр'е Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дыянісій Кавалёў.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.
