Навігатар: /

У Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

03 верасня 2017
3 сентября, в Неделю 13-ю по Пятидесятнице, попразднство Успения Пресвятой Богородицы, день памяти Собора Московских святых, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского монастыря города Полоцка.

3 верасня 2017 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, дзень памяці Сабора Маскоўскіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Успення Прасвятой Багародзіцы.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджанам манастыра са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by