У Нядзелю 18-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
30 верасня 2018 30 сентября, в Неделю 18-ю по Пятидесятнице, попразднство Воздвижения Креста Господня, день памяти мучениц Веры, Надежды, Любови и матери их Софии, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.30 верасня 2018 года, у Нядзелю 18-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, дзень памяці мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
