Навігатар: /

У Нядзелю 2-ю пасля Пасхі Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

05 мая 2019
5 апреля, в Неделю 2-ю по Пасхе, день памяти апостола Фомы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

5 красавіка 2019 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Пасхі, дзень памяці апостала Фамы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрасення Хрыстовага.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан з нядзельным днём, прычаснікаў — з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Сhurch.by