У Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 лістапада 2018 За Литургией Патриарший Экзарх совершил хиротонии: во пресвитера — диакона Олега Маркина, клирика храма-памятника в честь Всех Святых, и во диакона — Николая Повного, студента четвертого курса Института теологии БГУ.25 лістапада 2018 года, у Нядзелю 26-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратоніі: у прасвітара — дыякана Алега Маркіна, клірыка храма-помніка ў гонар Усіх Святых, і ў дыякана — Мікалая Поўнага, студэнта чацвёртага курса Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
