У Нядзелю 29-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 снежня 2018 16 декабря, в Неделю 29-ю по Пятидесятнице, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.16 снежня 2018 года, у Нядзелю 29-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.
Па саборнай традыцыі, па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Мінскай іконе Божай Маці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення. Уладыка Экзарх пажадаў прыхаджанам правесці астатнія дні Ражджэственскага посту ў ўстрыманні і шчырай малітве, каб прынесці Народжанаму ў Віфлееме Спасіцелю годныя дары — сваё шчырае пакаянне і чыстае сэрца.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
