Навігатар: /

У Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

21 студзеня 2018
21 января, в Неделю 33-ю по Пятидесятнице, по Богоявлении, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

21 студзеня 2018 года, у Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасля Богаяўлення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.

Па заамвоннай малітве святары здзейснілі слаўленне свята Богаяўлення.

Па заканчэнні богаслужэння архімандрыт Сергій (Брыч) павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Айцец Сергій павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім благаславенне. 

Church.by