Навігатар: /

У Нядзелю 36-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

03 лютага 2019
3 февраля, в Неделю 36-ю по Пятидесятнице, день памяти преподобного Максима Исповедника и преподобного Максима Грека, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

3 лютага 2019 года, у Нядзелю 36-ю пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці прападобнага Максіма Вызнаўцы і прападобнага Максіма Грэка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне прападобным айцам.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by