У Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
02 ліпеня 2017 2 июля, в Неделю 4-ю по Пятидесятнице, день памяти апостола Иуды, брата Господня, святителя Иова, патриарха Московского и всея России, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.2 ліпеня 2017 года, у Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці апостала Іуды, брата Гасподняга, свяціцеля Іава, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.
