Навігатар: /

У Нядзелю 7-ю пасля Пасхі мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 мая 2017
28 мая, в Неделю 7-ю по Пасхе, святых отцев I Вселенского Собора, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

28 мая 2017 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, святых айцоў I Усяленскага Сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў архіпастырскае благаславенне. 

Church.by