Навігатар: /

У Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 ліпеня 2020
26 июля, в Неделю 7-ю по Пятидесятнице, день памяти святых отцов шести Вселенских Соборов, перенесение мощей мучеников Антония, Иоанна и Евстафия Виленских, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

26 ліпеня 2020 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў, перанясенне мошчаў мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора пратаіерэй Уладзімір Увараў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святым Віленскім мучанікам.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by