Навігатар: /

У Нядзелю Крыжапаклонную Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

22 сакавіка 2020
В этот день исполнилось 28 лет со дня архиерейской хиротонии митрополита Павла. Владыке Экзарху за Литургией сослужили епископы: Молодечненский и Столбцовский Павел и Полоцкий и Глубокский Игнатий.

top.jpg

22 сакавіка 2020 года, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную, дзень памяці сарака мучанікаў Севасційскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у дваццаць восьмую гадавіну сваёй архіерэйскай хіратоніі, у саслужэнні епіскапаў Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла і Полацкага і Глыбоцкага Ігнація здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцелі і духавенства храмаў горада Мінска.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Іаан Парфёнаў.

Пасля заканчэння богаслужэння з віншаваннем да Патрыяршага Экзарха з нагоды 28-годдзя з дня яго архіерэйскай хіратоніі звярнуўся епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій і паднёс у дар святую прасфору і кветкі.

У слове ў адказ Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам, прыхаджанам і духавенству сабора за віншаванне, добрыя малітоўныя пажаданні і звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by