Навігатар: /

У Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 студзеня 2019
6 января, в Неделю 32-ю по Пятидесятнице, перед Рождеством Христовым, навечерие Рождества Христова, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию святителя Иоанна Златоуста и великую вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

6 студзеня 2019 года, у Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, навячэр'е Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста і вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За Бажэственнай літургіяй мітрапаліт Павел здзейсніў хіратонію ў дыякана Козела Аляксандра, навучэнца 1-га курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Волкаў.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з нядзельным днём і Ражджэственскім сачэўнікам, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by