Навігатар: /

У Нядзелю сырапусную Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

01 сакавіка 2020
1 марта, в Неделю сыропустную (Прощеное воскресенье), воспоминание Адамова изгнания, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

1 сакавіка 2020 года, у Нядзелю сырапусную (Даравальную нядзелю), успамін Адамава выгнання, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў дыякана выпускніка магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Міхаіла Маругі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па саборнай традыцыі пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Church.by