Навігатар: /

У Нядзелю Перамогі Праваслаўя мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 лютага 2018
25 февраля, в Неделю первую Великого поста, Торжества Православия, день празднования в честь Иверской иконы Божией Матери, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

25 лютага 2018 года, у першую Нядзелю Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, дзень святкавання ў гонар Іверскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў урачысты малебны спеў ў гонар Нядзелі Праваслаўя.

У канцы богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення. У сваім слове ўладыка нагадаў яшчэ аб адной даце, звязанай з 1-й Нядзеляй Вялікага посту і асабліва важнай для Беларускай Праваслаўнай Царквы. Менавіта ў гэты дзень 12 лютага (паводле старога стылю) 1839 года адбыўся Полацкі сабор, на якім уніяцкія архіерэі на чале з епіскапам Іосіфам (Сямашкам) падпісалі акт аб уз'яднанні з Праваслаўнай Царквой беларускіх уніятаў, гвалтоўна адарваных ад Праваслаўя паводле Брэсцкай уніі 1596 г.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by