Навігатар: /

У Нядзелю Перамогі Праваслаўя Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

17 сакавіка 2019
17 марта, в Неделю первую Великого поста, Торжества Православия, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию святителя Василия Великого в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

17 сакавіка 2019 года, у першую Нядзелю Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў урачысты малебны спеў ў Нядзелю Праваслаўя.

Напрыканцы богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by