У Полацку адбылася манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
23 чэрвеня 2018 21-22 июня в Полоцком Спасо-Евфросиниевском ставропигиальном женском монастыре состоялась монашеская конференция на тему: «Организация внутренней жизни монастырей». Президиум конференции возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.21-22 чэрвеня 2018 года ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры адбылася манаская канферэнцыя на тэму: «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў».
Прэзідыум канферэнцыі ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Арганізатарам канферэнцыі выступіў Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату сумесна з Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскай абіцеллю.
У форуме прынялі ўдзел: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату; прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы, ігумены, ігуменні і манаскія асобы Беларускай Праваслаўнай Царквы; прадстаўнікі Польскай Праваслаўнай Царквы, Святой Гары Афон і Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме.
22 чэрвеня ўдзельнікі канферэнцыі ўзнесьлі малітвы за Бажэственнай літургіяй у Крыжа-Уздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, якую здзейснілі: епіскапы Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, ігумены беларускіх манастыроў і госці ў свяшчэнным сане.
Па завяршэнні богаслужэння адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі. Мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім падкрэсліў неабходнасць захавання сьвятаайцоўскай аскетычнай традыцыі, а таксама нагадаў, якія важныя для манахаў унутранае засяроджанне і малітоўная канцэнтрацыя розуму чалавека. Раней манах не выходзіў за манастырскія сцены і ў адзіноце здзяйсняў свой подзвіг, а сёння, калі не будзе добрага ўнутранага манаскага настрою, нават застаючыся за тымі ж сценамі, праз Інтэрнэт ён у адно імгненне можа пакінуць сваю келллю, абіцель і блукаць па свеце, растрачваючы свой унутраны свет. Менавіта таму распарадак дня манаха павінен уключаць у сябе строгую рэгламентацыю доступу да Інтэрнэту. У завяршэнне ўладыка Экзарх пажадаў манаскім асобам благадатнай дапамогі Божай у аскетычнай і малітоўнай дзейнасці.
Далей з дакладамі выступілі:
- архімандрыт Аляксій (Мандзірыс), ігумен манастыра Ксенафонт, Святая Гара Афон: «Аб манаскім жыцці і распарадку дня»;
- ігумен Яўсевій (Цюхлоў), настаяцель Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі: «Унутраны распарадак жыцця манастыра: кялейнае знаходжанне манахаў»;
- ігумен Міхей (Бараноўскі), настаяцель Засіма-Саваціеўскага Вяліка-Кракоцкага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі: «Магчымыя цяжкасці і спосабы іх пераадолення ў пытанні арганізацыі распарадку дня манахаў»;
- архімандрыт Цімафей (Саўчук), ігумен манастыра святога Дзімітрыя Салунскага ў Саках Варшаўска-Бельскай епархіі (Польская Праваслаўная Царква): «Свяшчэннае Пісанне і творы святых айцоў у паўсядзённым жыцці манаха»;
- ігумен Ляонцій (Казлоў), казначэй Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, кандыдат багаслоўя: «Манастыры на Святой Зямлі: унутраны распарадак жыцця»
- інакіня Аляксандра (Купаленка), сакратар Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату: «Размеркаванне часу і паўсядзённы рэжым дня. Практыка манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы».
Форум завяршыўся прыняццем выніковага дакумента.