У панядзелак Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска
17 красавіка 2017 17 апреля, в понедельник Светлой седмицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию и возглавил пасхальный крестный ход в Александро-Невском храме города Минска.17 красавіка 2017 года, у панядзелак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і ўзначаліў велікодны хрэсны ход у Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Аляксандра-Неўскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.
На малым уваходзе зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі мітрапаліт Павел уганараваў клірыкаў Аляксандра-Неўскага храма наступнымі іерархічнымі узнагародамі: протаіерэй Павел Баянкоў быў узнагароджаны правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі, протаіерэй Дзімітрый Харошка — правам нашэння паліцы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Дзімітрый Харошка.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, мітрапаліт Павел ўручыў велікоднае яйка, а дзецям — шакаладкі.
