У свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 красавіка 2017 7 апреля, в праздник Благовещения Пресвятой Богородицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска. За богослужением митрополит Павел рукоположил студента аспирантуры Минской духовной академии диакона Иоанна Парфёнова во иерея.7 красавіка 2017 года, у сядміцу 6-ю Вялікага посту, у свята Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў студэнта аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Іаана Парфёнава ў іерэя.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
