У свята іконы Божай Маці «Дзяржаўная» Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска
16 сакавіка 2019 16 марта, в субботу первой седмицы Великого поста, праздник иконы Божией Матери «Державная» и день памяти святого великомученика Феодора Тирона, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь Державной иконы Божией Матери Свято-Елисаветинского женского монастыря города Минска.16 сакавіка 2019 года, у суботу першай сядміцы Вялікага посту, свята іконы Божай Маці «Дзяржаўная» і дзень памяці святога велікамучаніка Фёдара Цірана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці, Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Лізавецінскага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор абіцелі пад кіраваннем манахіні Марфы (Гуськовай).
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Андрэй Лемяшонак.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Божай Маці, а затым мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць усім ушанаваўшым свята ўладыка Экзарх уручыў абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.