Навігатар: /

У свята Казанскай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 лістапада 2018
4 ноября, в праздник Казанской иконы Божией Матери, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска, южный придел которого освящен в честь образа Пресвятой Богородицы, именуемого Казанским.

top.jpg

4 лістапада 2018 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, паўднёвы прыдзел якога асвячоны ў гонар абраза Прасвятой Багародзіцы, названага Казанскім.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне святу.

Уладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by