Навігатар: /

У свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 студзеня 2018
19 января, в праздник Крещения Господня, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию и великое освящение воды в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

19 студзеня 2018 года, у свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава сабора протаіерэй Сергій Гардун.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Богаяўлення і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел абвясціў указ Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла — у азнаменаванне 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве протадыякан Мікалай Аўсіевіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, быў удастоены Юбілейнага медаля Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царквы».

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by