Навігатар: /

У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 студзеня 2020
19 января, в праздник Крещения Господня, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию и великое освящение воды в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

19 студзеня 2020 года, у свята Хрышчэння Гасподня (Вадохрышча), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава сабора іерэй Кірыл Гардун.

Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Богаяўлення і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by