Навігатар: /

У свята Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 чэрвеня 2017
4 июня, в Неделю 8-ю по Пасхе, День Святой Троицы, Пятидесятницы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию и великую вечерню с чтением коленопреклонных молитв в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

4 чэрвеня 2017 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пасхі, Дзень Святой Троіцы, Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікую вячэрню з чытаннем каленасхільных малітваў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Гардун.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by