Навігатар: /

У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 жніўня 2020
19 августа, в праздник Преображения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

19 жніўня 2020 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

На малым уваходзе, да дня святкавання Мінскай іконы Божай Маці, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў быў узнагароджаны правам нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі, іерэй Іаан Парфёнаў і іерэй Васіль Нялідкін — правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці і спецыяльную малітву «За Беларускі народ».

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне пладоў, а затым павіншаваў прыхаджан са святам і звярнуўся са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by